Золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні стандарту МВФ па выніках лістапада 2016 года павялічыліся на 21,2 млн долараў ЗША і, паводле папярэдніх даных, на 1 снежня 2016 года склалі 4 млрд 838,3 млн долараў ЗША ў эквіваленце, паведаміў Нацыянальны банк.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў за лістапад вырас на 138,9 млн долараў ЗША і на 1 снежня 2016 года склаў 5 млрд 313,5 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

Павелічэнню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Стрымліваючы ўплыў на дынаміку рэзерваў аказала планавае пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, а таксама зніжэнне цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

ЗВР з'яўляюцца адным з абавязацельстваў Беларусі па заключанай у сакавіку гэтага года крэдытнай праграме з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця.

Згодна з праграмай да 1 верасня 2016 года рэзэрвы Беларусі ў міжнародным вызначэнні павінны складаць не менш як 4,3 млрд долараў, да 1 студзені 2017 года — не менш як 4,9 млрд долараў, а да 1 студзені 2018 года — не менш як 5,4 млрд долараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0