Беларусь атрымала найлепшы магчымы піяр: уплывовая газета бізнес-колаў The Wall Street Journal апублікавала артыкул пра поспехі Беларусі на міжнародным рынку інфармацыйных тэхналогій.
Аўтарка артыкула — Вольга Разумоўская, рэпарцёр The Wall Street Journal з Масквы. Тэкст па-англійску распавядае пра самыя прыкметныя ІТ-праекты з Беларусі.
«Беларуссю кіруе былы старшыня калгаса, а краіна славіцца вытворчасцю трактароў. Цяпер жа былая савецкая рэспубліка хоча быць вядомая як Крэмніевая даліна Усходняй Еўропы», — піша WSJ.
Газета апісвае Беларусь як краіну з насельніцтвам 9,5 мільёна чалавек, заціснутую між Расіяй і Польшчай, з адукаванай і таннай працоўнай сілай.
«Беларусь стала адным з найбуйнейшых і найбольш аўтарытэтных пастаўшчыкоў інфармацыйных тэхналогій у Еўропе. У 2015 годзе экспарт з асноўнага IT-хаба Беларусі склаў 705,6 мільёна даляраў», — піша WSJ.
Артыкул распавядае пра найбольш паспяховых удзельнікаў ІТ-рынку краіны, такіх як Wargaming, EPAM, Viber і Masquerade. Сярод прычын поспеху суразмоўцы выдання адзначаюць «велізарную» ролю Парку высокіх тэхналогій, які дае кампаніям падатковыя льготы.
У артыкуле гаворыцца, што ідэя ПВТ з'явілася ў канцы 1990-х - пачатку 2000-х падчас візіту ў Крэмніевую даліну Валерыя Цапкалы, які тады быў паслом Беларусі ў ЗША. «Было крыўдна, што, каб стаць паспяховым, чалавеку трэба было з'ехаць з Беларусі ў Крэмніевую даліну», — кажа Цапкала, які цяпер працуе дырэктарам Парку высокіх тэхналогій.
Сярод пераваг беларускіх распрацоўшчыкаў суразмоўцы выдання адзначаюць таксама высокую культуру працы, арыентацыю на сусветныя рынкі і свабоднае валоданне англійскай мовай. «Хоць Беларусь можа мець палітычны імідж, які адпужвае некаторых інвестараў, яе прававая сістэма прапануе надзейную абарону», — распавёў выданню партнёр беларускай юрыдычнай фірмы Aleinikov & Partners.
Вось некалькі цытат з артыкула:
«It’s a relatively cheap place to develop,» said Piotr Iwanicki, game director at Superhot Team, a Polish company that has developed a first-person shooter videogame called «Superhot.» «It is a perfect place to develop games.»
* * *
Nikolai Nebyshynets, who heads publishing for Wargaming in the regions that include Russia, said Hi-Tech Park played a «huge» role in the company’s success, by providing tax breaks and other benefits.
* * *
‘We’ve liked working in Belarus more [than in other countries] because work culture and work ethic and education and quality of people were on a very high level.’—Igor Magazinik, founder of Viber and Juno Inc., an up-and-coming ride-sharing app that wants to challenge Uber Technologies Inc.
* * *
Dmitry Matveyev, a partner at the law firm of Aleinikov & Partners in Minsk, notes another factor. While Belarus may have a political image that deters some investors, it has a legal system offering solid protection, he said.
* * *
«Success stories and a business’s scalability are more important than politics,» said Nick Vyhouski, a co-founder of MeetnGreetMe, a small concierge-services startup. «Success stories like Viber, Wargaming are inspiring.»