AFP

AFP

Сірыйскім урадавым войскам удалося ўзяць пад кантроль усе раёны ў гістарычным цэнтры Алепа — Старым горадзе, паведаміў Сірыйскі цэнтр маніторынгу за правамі чалавека, што базуецца ў Лондане.

Баі за Стары горад працягваліся ўсю ноч з аўторка на сераду, удакладнілі ў цэнтры маніторынгу.

Паўстанцы ўтрымлівалі тэрыторыю вакол старажытнай цытадэлі ў цэнтры Алепа на працягу апошніх чатырох гадоў, паведамляе Бі-бі-сі.

Цяпер войскі Асада кантралююць больш за дзве траціны ўсходняга Алепа і працягваюць наступ.

На падкантрольнай паўстанцам тэрыторыі застаюцца дзясяткі тысяч мірных жыхароў. Запасы харчавання сканчаюцца, гарадскія бальніцы ва ўсходнім Алепа не працуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0