Мінскае ДАІ апублікавала відэа дрыфту 27-гадовага мінчука на «Мерсэдэсе» каля помніка на Плошчы Перамогі.

«У дачыненні аўтамабіліста складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў (стварэнне аварыйных сітуацый, праезд на чырвоны сігнал, з'езд з дарогі агульнага карыстання, спыненне ў забароненым месцы), яшчэ 2 — на пасажыра (за пераход у неналежным месцы)», — распавёў Сяргей Заранік, начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе ДАІ Мінска.

Акрамя таго, пракурор Партызанскага раёна Мінска Сяргей Барысенка распачаў у дачыненні да 27-гадовага вадзіцеля крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства). Як паведамілі ў пракуратуры, следству таксама трэба будзе даць прававую ацэнку дзеянням кіроўцы па арт. 346 КК (знявага гісторыка-культурных каштоўнасцяў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0