Медсястра Брэсцкай абласной псіхіятрычнай бальніцы «Магілёўцы» ў Пружанскім раёне падазраецца ў крадзяжы грошай у пацыентаў.

Як паведаміў старшы інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама Ілья Помін, у праваахоўныя органы з заявай пра крадзеж звярнулася кіраўніцтва лячэбнай установы.

Паводле папярэдніх даных, 52-гадовая медсястра з сакавіка па кастрычнік скрала ў пацыентаў бальніцы пенсійныя грашовыя сродкі на агульную суму прыкладна 4 тыс. рублёў.

Пружанскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да медсястры распачатая справа па ч. 1 арт. 205 КК (крадзеж). Частка скрадзенага канфіскаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?