Урад Ірана ў сераду адобрыў прапанову аб перайменаванні нацыянальнай валюты, рыала, у туман. Так яна называлася да 1930-х гадоў. Адначасова прапануецца дэнамінацыя.

Іранскі рыал, фотаabcountries.com

З прапановай змяніць назву нацыянальнай валюты і правесці дэнамінацыю выступіла адміністрацыя прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані. У сераду яна была ўхваленая кабінетам міністраў, піша ВВС са спасылкай на афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва ІРНА.

Рыал плануецца перайменаваць у туман — так называлася грашовая адзінка Персіі з XVII стагоддзя да 1932 года. Пасля грашовай рэформы, калі туман абмянялі на рыал у суадносінах 1:10, многія іранцы працягнулі выкарыстоўваць слова «туман», адкідаючы пры гэтым у цане тавару адзін нуль.

Пры вяртанні старой назвы прапануецца правесці зваротную рэформу, дэнамінаваўшы нацыянальную валюту на парадак. Афіцыйны курс на 7 снежня складаў прыкладна 33 тысячы рыалаў за адзін амерыканскі даляр (на чорным рынку не менш за 39 тысяч рыалаў).

Перш чым ініцыятыва аб перайменаванні рыала паступіць на зацвярджэнне Рады вартавых канстытуцыі (выконвае функцыі Канстытуцыйнага суда), яе павінен ухваліць іранскі парламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?