Дзеяньне спэктаклю адбываецца на тэрыторыі ВКЛ у XVI ст. Спэктакль распавядае пра гісторыю Ядвігі - дачкі шляхціца Русіноўскага і яе сёстраў Марылю ды Марту.
Дэтэктыўнае начыньне — дасьледаваньне жорсткіх забойстваў на Ашмяншчыне.
Пастаноўкай «Ядвігі» мастацкі кіраўнік тэатру Валеры Раеўскі працягвае традыцыю гістарычных спэктакляў «Князь Вітаўт» і «Чорная панна Нясьвіжа».
Пастаноўку рыхтуюць рэжысёр Ігар Пятроў, рэжысёр па плястыцы Яўген Карняк, кампазітар Віктар Капыцько і мастак‑пастаноўшчык Барыс Герлаван — народны мастак Беларусі.
Сярод актораў — народныя артысты Генадзь Гарбук, Мікалай Кірычэнка і Арнольд Памазан, заслужаныя артысты Георгі Маляўскі і Аляксандар Падабед.
Валянціна Гарцуева, Вікторыя Чаўлытка, Андрэй Кавальчук, Мікалай Прылуцкі выконваюць галоўныя ролі.
У спэктаклі бяруць удзел ледзь ня ўсе акторы купалаўскага, сярод якіх — вядомыя Сяргей Чуб, Кацярына Яворская, Мікалай Кучыц, Дзьмітрый Есяневіч, Яўгенія Кульбачная і Андрэй Дробыш.