У сераду завершыўся групавы турнір футбольнай Лігі чэмпіёнаў 2016-2017. У плэй-оф (1/8 фіналу) турніру выйшлі:
Арсенал, ПСЖ, Напалі, Бенфіка, Барселона, МанСіці, Атлетыка, Баварыя, Манака, Баер, Барусія Дортмунд, Рэал, Лестэр, Порту, Ювентус, Севілья.
У 1/16 фіналу Лігі Еўропы згуляюць клубы, што занялі 3-я месцы, у групавым раўндзе ЛЧ:
Лудагорац, Бешыкташ, Барусія Мёнхенгладбах, Растоў, Тотэнхем, Легія, Капенгаген, Ліён.
Лёсаванне 1/8 фіналу пройдзе ў наступны панядзелак у Ньёне.
Каманды разбітыя на два кошыкі: пераможцы груп і ўладальнікі другіх месцаў.
Клубы, якія гулялі ў адной групе або якія прадстаўляюць адну нацыянальную асацыяцыю, будуць разведзеныя па розных парах.
Першыя матчы 1/8 фіналу (14/15 і 21/22 лютага) пераможцы груп правядуць у гасцях, у адказ (7/8 і 14/15 сакавіка) — дома.
Сёння завершыцца групавы турнір Лігі Еўропы.