У Мінску ідзе ледзяны дождж. МНС заклікае грамадзян быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі з-за галалёдзіцы.
Па прагнозах сіноптыкаў, сёння па краіне пройдзе мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж, у многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература на працягу дня дасягне 6 градусаў цяпла, паведамляе БелТА
Такое пацяпленне выклікала паступленне на тэрыторыю краіны паветра з Атлантыкі. Яшчэ ўчора слупкі тэрмометраў паказвалі мінусавую тэмпературу.