Дзяржаўная дума Расіі зацвердзіла ў другім чытанні папраўкі ў бюджэт на 2017 год, якія прадугледжваюць выдзяленне тэлеканалу RT (Russia Today, «ТВ-Навіны») дадаткова 1,22 мільярда расійскіх рублёў (20 млн даляраў) «на стварэнне, развіццё, падтрыманне і распаўсюд тэлевізійнага канала на французскай мове». Агульнае фінансаванне RT дасягне 18,74 мільярда рублёў (амаль 300 млн даляраў).

Змены ў праект федэральнага бюджэту прапанаваў унесці ўрад. Аб дадатковым фінансаванні замежнага вяшчання ў канцы лістапада паведамляў намеснік міністра сувязі і масавых камунікацый Расіі Аляксей Волін.

Раней у бюджэце было закладзена захаванне фінансавання RT на ранейшым узроўні, прыбаўка была запланавана толькі для федэральных каналаў. Апытаныя выданнем эксперты мяркуюць, што павелічэнне фінансавання звязана з пагаршэннем міжнароднага становішча і магчымай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Францыі Франсуа Фіёна, які прадстаўляе аб'яднанне правых і цэнтрыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?