Парламент Паўднёвай Карэі афіцыйна даў ход працэдуры імпічмэнту у дачыненні да прэзідэнта краіны Пак Кын Хе. Галасаванне па імпічменце павінна адбыцца цягам бліжэйшых 72 гадзін, паведамляе Бі-бі-сі.

Імаверна, яно пройдзе ў пятніцу, 9 снежня, апошні дзень парламенцкай сесіі. Назіральнікі мяркуюць, што ў апазіцыі дастаткова рэсурсаў і аргументаў для перамогі ў гэтым галасаванні.

Калі рашэнне аб імпічменце будзе прынята, Канстытуцыйны суд краіны на працягу 180 дзён павінен вырашыць, ці адхіліць Пак Кын Хе ад улады. Пакуль суд будзе прымаць рашэнне, кіраваць краінай будзе прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0