Дарадца абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Картэр Пэйдж прыбыў у Маскву, у расійскай сталіцы ў яго запланаваны шэраг перамоваў. «Я сустрэнуся з уплывовымі бізнесменамі і ідэйнымі лідарамі», - распавёў Пэйдж ria.ru.

Дарадца Трампа таксама дадаў, што застанецца ў Маскве да 13 снежня.

Раней Пэйдж казаў пра тое, што адміністрацыі абранага прэзідэнта ЗША неабходныя людзі, якія вераць у патэнцыял расійска-амерыканскіх адносін. Паводле яго слоў, дыялог паміж краінамі немагчымы без даверу да расійскага лідара Уладзіміра Пуціна.

Картэр Пэйдж у мінулым працаваў у Маскве ў аддзяленні інвестбанка Merrill Lynch.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0