Аляксандр Лукашэнка гарантуе падтрымку працы Знешэканамбанка ў Беларусі.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй расійскай дзяржаўнай карпарацыі «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)» Сяргеем Гарковым, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«Публічна хачу сказаць, што вы заўсёды будзеце мець і ад мяне, і ад урада, Нацыянальнага банка перш за ўсё, падтрымку. Але калі вы будзеце ставіцца да нас і нашых прадпрыемстваў, фізічных, юрыдычных асобаў, як у Расіі. Для вас Беларусь павінна быць як Расія», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0