Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшы навуковы супрацоўнік РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Мухля, паведамляе БелТА.

«Пажылым людзям трэба як мага радзей выходзіць на вуліцу ў галалёд», - падкрэсліў Аляксандр Мухля. У іх павышаная ломкасць костак, таму высокая рызыка атрымаць пералом пры любым падзенні.

«З улікам сталага веку арганізму значна складаней змагацца з усімі непрыемнасцямі. Гэта выклікае праблемы і для самога пацярпелага, і для блізкіх яму людзей.

Таму ў такое надвор'е трэба старацца сваіх пажылых сваякоў не адпускаць з дома», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0