З 10.00 8 ліпеня да 31 снежня ў Мінску закрываецца рух транспарту на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Заслаўская. Гэта звязана з выкананнем работ па рэканструкцыі праезнай часткі.
У гэты ж перыяд грузавы рух абмяжоўваецца ад скрыжавання праспекта Машэрава з вуліцай Старавіленскі тракт.
Як папярэджвае ўпраўленне ДАІ МУС, з-за пераразмеркавання транспартных патокаў на скрыжаваннях вуліц К.Цэткін і Ціміразева, праспекта Машэрава і вуліцы Ціміразева, праспекта Машэрава і вуліцы Даўмана, а таксама вуліц Ціміразева і Арлоўская магчымыя заторы.
0
0
0
0
0
0