Фота з фэйсбука Леаніда Емеца

Фота з фэйсбука Леаніда Емеца

У Кіеве каля будынка Вярхоўнай Рады Украіны праходзіць мітынг прадстаўнікоў Федэрацыі прафсаюзаў, асноўныя патрабаванні якога - павышэнне мінімальнага заробку, пераразлік пенсій, прывядзенне камунальных тарыфаў у адпаведнасць з даходамі грамадзян.

Перад пачаткам мітынгу пратэстоўцы пікетавалі будынак урада.

Паводле розных звестак, ля сцен парламента сабраліся ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч пратэстоўцаў, паведамляе Бі-бі-сі

Актывісты трымаюць у руках транспаранты з надпісамі «Не павышэнню тарыфаў», «Расце квартплата, павінен расці і заробак», «Камунальныя плацяжы пасільныя і абгрунтаваныя!».

Мінімальны заробак ва Украіне з 1 снежня складае 1 600 грыўняў, што складае прыкладна 61,5 даляра ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?