Інцыдэнт адбыўся а восьмай гадзіне вечара на аўтадарозе М4 Мінск—Магілёў каля вёскі Камяніца.

Па інфармацыі начальніка АДАІ Бялыніцкага РАУС Максіма Кундалева, супрацоўнік ДАІ заўважыў пешахода, які рухаўся па праезнай частцы дарогі без флікераў.

Падчас затрымання беспрацоўны 22-гадовы жыхар Магілёва пачаў паводзіць сябе агрэсіўна, напаў на супрацоўніка міліцыі і нанёс яму некалькі ўдараў. Міліцыянер з траўмамі шпіталізаваны.

Райаддзел следчага камітэта ў адносінах да правапарушальніка завёў крымінальную справу па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?