У Беластоку й Варшаве адбылася ўрачыстасьць пачатку дзейнасьці Цэнтра Культуры Беларусі ў Польшчы. Гэта першы такі беларускі цэнтар за межамі краіны.
Уладзімер Чушал, дарадца пасольства Беларусі ў Польшчы : Стварэньне цэнтру прадугледжана пагадненьнем між урадам Беларусі й урадам Польшчы ад 1995 году, дзе напісана, што кожны з бакоў можа адкрываць у суседняй краіне цэнтры культуры. Інстытут Польскі ў Беларусі працуе з 1994 году. Цяпер паявіцца беларускі цэнтар у Польшчы. Гэта першы такі беларускі цэнтар за мяжою. Польшча — першая. Мы ведаем, што гэтая справа вельмі важная для дзяржавы, таму што наша беларуская культура вельмі багатая. Мы глядзім з аптымізмам, паколькі для дзеяньня цэнтру ёсьць гістарычныя, юрыдычныя асновы, і заапатрабаванасьць беларускай культуры ў Польшчы.Мяркуецца, што сядзіба цэнтру будзе месьціцца ў асобным будынку, адкрытым для наведваньня, зь бібліятэкай, аўдыё і відэаматэрыяламі.
0
0
0
0
0
0