Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец двойчы аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна Мінска за ўдзел у акцыі салідарнасці падчас крымінальнага працэсу над блогерам Эдуардам Пальчысам. Як паведаміў палітык, копіі пастаноў ад 22 і 23 лістапада ён атрымаў па пошце, бо судовыя пасяджэнні ігнаруе.

У абодвух выпадках штраф на падставе артыкула 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) склаў 50 базавых велічынь (1.050 рублёў). Такім чынам, Севярынец ужо аштрафаваны паводле трох пратаколаў, складзеных падчас працяглай акцыі, агульная сума штрафаў складае 3.150 рублёў. Пры гэтым не разгледжанымі застаюцца яшчэ два адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да палітыка, складзеныя ў дні акцыі.

«Думаю, калі гэтых «суддзяў» будуць саміх судзіць за беззаконне часоў дыктатуры, ніхто не будзе прыходзіць пад вокны з лозунгамі салідарнасці і сцягамі», — пракаментаваў Севярынец рашэнні суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?