Лідар брытанскага рок-гурту Rolling Stones, 73-гадовы Мік Джагер стаў бацькам у восьмы раз, гаворыцца ў заяве яго прадстаўніка.
The Telegraph
29-гадовая сяброўка Джагера, амерыканская балерына Мелані Хэмрык, нарадзіла хлопчыка ў адной з бальніц Нью-Ёрка, піша ВВС.
«Мік прысутнічаў пры родах у бальніцы. Мама і малы адчуваюць сябе добра», — гаворыцца ў заяве прадстаўніка Джагера Бернарда Доэрці.
У Джагера ўжо ёсць 7 дзяцей ад 4 жанчын (самаму малодшаму дзіцяці 15 гадоў, самаму старэйшаму — 45).
Таксама ў музыкі пяцёра ўнукаў, а ў 2014 годзе Мік Джагер стаў прадзедам.