Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў урачыстасцяў з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

president.gov.by

president.gov.by

У віншаванні гаворыцца, што вытанчаныя, непераўзыйдзеныя вершы сусветна вядомага паэта, якія адрозніваюцца майстэрствам выкарыстаннем вобразна-выразных сродкаў, пранікненнем у духоўны свет чалавека і высокай культурай слова, па праву прызнаны адной з вышынь еўрапейскай паэзіі ХХ стагоддзя.

«Сваёй дзейнасцю пясняр заклаў падмурак беларускай нацыянальнай эстэтыкі, унёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і станаўленне патрыятычнай свядомасці народа. Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, павінны шанаваць і берагчы тое, дзеля чаго працаваў наш знакаміты зямляк, — гістарычную памяць, роднае слова, моцную краіну», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўрачыстасці з нагоды 125-годдзя Максіма Багдановіча будуць садзейнічаць умацаванню адзінства грамадства і праслаўленню творчых талентаў нашага народа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0