47‑гадовая мінчанка добраахвотна выдала супрацоўнікам вайсковай часткі 5,2 кіляграма тратылу.

Як паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў аддзяленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму, тратыл захоўваўся ў яе гаражы на вуліцы Інжынэрнай у Шабанах. Акрамя таго, непрацуючая жанчына добраахвотна выдала 3 гранаты РГД‑33 без запалаў, 12 патронаў калібру 5,45 мм,19 патронаў калібру 7,42 мм, 31 патрон калібру 7,62 мм і 1 — калібру 9 мм, якія былі перададзены ў Заводзкае РУУС.

Паводле «Звязды»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0