Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны звяртаецца да ўсіх прыхільнікаў роднай мовы з просьбай падтрымаць ТБМ сваімі ахвяраваннямі ў сувязі з павелічэннем са студзеня 2017 арэнднай платы за мінскі офіс (цяпер яна складае 1435,00 руб.) і неабходнасцю фінансавай падтрымкі газеты ТБМ «Наша слова» (частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна).

Грашовыя сродкі можна прыносіць у сядзібу ТБМ (Румянцава, 13) штодня (акрамя суботы і нядзелі) ад 15.00 да 19.00 альбо пералічыць на рахунак ТБМ -

ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»

УНП 100129705,

р/р 3015741233011 у Аддзяленні № 539 па Мінску і Мінскай вобласці ААТ «Белінвестбанк», код 739.

Таксама сродкі можна перавесці праз інтэрнэт-банкінг.

Спісы ахвярадаўцаў (з іх згоды) рэгулярна друкуюцца ў «НС», змяшчаюцца на партале ТБМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0