Былы дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі, член Грамадскай палаты Сяргей Маркаў мяркуе, што трэба клапаціцца пра лёс арыштаваных аўтараў «Рэгнума».

«У Беларусі, на жаль, апошнія гады назіраецца часцяком антырасейская прапаганда ў афіцыйных СМІ. Пры гэтым яна праходзіць у мяккіх формах, не ў такіх, як на Украіне, але ўсё-такі таксама ёсць. Яна ў асноўным канцэнтруецца вакол ідэі незалежнасці Беларусі. І да тых людзей, якія заклікаюць да максімальнага саюза з Расеяй, ставяцца падазрона. І арышты могуць быць звязаныя якраз з гэтым. Цяпер трэба зразумець, што канкрэтна адбылося, і калі гэтыя людзі арыштаваныя з-за сваёй прарасійскай пазіцыі, то неабходна ў мяккай форме папрасіць беларускае кіраўніцтва іх вызваліць, не пераводзячы справу ў нейкую вялікую канфліктную сітуацыю. Таму што ў гэтым выпадку яна стане прадметам новых маніпуляцый», — параіў Маркаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0