«Усім спробам нацыянальнай розні будзе дадзены цвёрды і адэкватны адказ. Якімі б матывамі «распальвальнікі» ні тлумачылі сваю дзейнасць!» — піша ў сваім рэдакцыйным каментары ў сённяшнім нумары прэзідэнцкая газета «Советская Белоруссія».

Артыкул пачынаецца з апісання справы Пальчыса і пераходзіць да справы Паўлаўца-Алімкіна.

«Вандалізм расце з таго ж дрэва, якое правакатары ўсіх масцей старанна паліваюць атручанай вадой нянавіcці, — піша «СБ». — Нават на фоне цяперашняй інтэрнэт-пярэстасці сайт Пальчыса выглядаў адыёзна, — піша Якубовіч. — Практычна ўвесь яго змест быў скіраваны на здзек з Расіі. Вядома, кожны мае права захапляцца ці абурацца расійскай гісторыяй ці цяперашнім палітычным ладам Расіі. Але Пальчыс у сваіх літаратурна-гістарычных штудыях увесь час збіваўся на глумленне з расіян. Прычым у такой форме, што зместам сайта зацікавіліся праваахоўныя органы».

Справу ж аўтараў Рэгнума «СБ» называе пацвярджэннем «таго неабвержнага факта, што ўлада не пацерпіць ніякіх спробаў распальвання міжнацыянальнай варожасці, спробаў убіць клін між беларусамі і расіянамі». «І няма ў гэтай гісторыі ніякай «палітыкі», ёсць клопат пра ўмацаванне маральнасці грамадзян дзвюх краін», — працягвае «СБ».

«Яўна збянтэжаны ад рашучых дзеянняў беларускай улады Баранчык упаў на Рэгнуме ў клікушаства і заклікае «сказаць сваё слова» Рассупрацоўніцтва, пасольства Расіі ў Мінску і нават РПЦ», — адзначае «Советская Белоруссія» ў сваім рэдакцыйным каментары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?