Больш за тысячу расійскіх спартсменаў па летніх, зімовых і паралімпійскіх відах спорту былі наўпрост задзейнічаны ў маніпуляцыях з допінгам ці выйгралі ад іх, гаворыцца ў другой частцы даклада канадскага юрыста Рычарда Макларэна, якую ён падрыхтаваў для Сусветнага антыдопінгавага агенцтва.

AP

AP

Эксперты ў другім дакладзе пацвердзілі падмену допінг-пробаў расійскіх спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Сочы ў 2014 годзе.

Аднак, на думку Макларэна, тэхнікі падмены спроб і ўтойвання допінгу пасля Сочы сталі звычайнай практыкай для Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі і выкарыстоўваліся ў шматлікіх летніх і зімовых відах спорту.

Першую частку дакладу Макларэн прадставіў 18 ліпеня.

Следчы камітэт Расіі ў чацвер абяцаў правесці праверку довадаў, выкладзеных у дакладзе Макларэна пра ўжыванне допінгу ў Расіі.

У першай частцы дакладзе ВАДА гаворыцца пра тое, што ў Расіі была створана цэлая сістэма па ўтойванні станоўчых допінг-пробаў расійскіх спартсменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?