Грамадства33

Улады выкарыстоўваюць тэракт для застрашваньня іншадумцаў

Ператрус прайшоў у кватэры намесьніцы старшыні МГА «Бацькаўшчына» Ніны Шыдлоўскай. У пінскага актывіста Руху «За свабоду» паляўнічага Паўла Ляхновіча міліцыянты і супрацоўнікі пракуратуры зь Менску канфіскавалі порах. У Салігорску ў міліцыю выклікалі пяць «маладафронтаўцаў». Усё гэта фармальна зьвязана з выбухам 4 ліпеня.

Ператрус прайшоў у кватэры намесьніцы старшыні МГА «Бацькаўшчына» Ніны Шыдлоўскай. У пінскага актывіста Руху «За свабоду» паляўнічага Паўла Ляхновіча міліцыянты і супрацоўнікі пракуратуры зь Менску канфіскавалі порах. У Салігорску ў міліцыю выклікалі пяць «маладафронтаўцаў». Усё гэта фармальна зьвязана з выбухам 4 ліпеня.

Хваля ператрусаў і выклікаў у міліцыю пракацілася гэтымі днямі па краіне. Грамадзкіх актывістаў дапытваюць па справе менскага выбуху 4 ліпеня.

Супрацоўнікі менскага КДБ з раніцы правялі ператрус на кватэры намесьніцы старшыні МГА «Бацькаўшчына» Ніны Шыдлоўскай.

Спн. Ніна паведаміла «НН», што ператрус зьвязаны з выбухам 4 ліпеня, а ейны муж знаходзіцца ў сьпісах тых, каго варта праверыць. Шыдлоўская кажа, што ператрус пачаўся ў той момант, калі ў кватэры нікога не было. Цяжка таксама пакуль сказаць, ці было нешта канфіскавана. Ніна Шыдлоўская пакуль чакае мужа, каб разам азнаёміцца з пратаколам вобшуку.

Пяці салігорскім актывістам апазыцыі патэлефанавалі зь міліцыі і папрасілі даць тлумачэньне, дзе яны былі ў ноч на 4 ліпеня, ці быў зь іх нехта ў Менску.

«У панядзелак бліжэй да поўначы да мяне, майго брата Ільлі, Хрысьціны Самойлавай, Рыгора Астапені і Аляксея Валабуева патэлефанаваў старшы лейтэнант салігорскай міліцыі Салавей, які настойліва запрашаў у аўторак зьявіцца ў пастарунак, каб даць пісьмовыя тлумачэньні, дзе мы знаходзіліся 3 і 4 ліпеня, ці быў нехта з нас у Менску», — кажа Іван Шыла.

Хлопец гаворыць, што ў Менску ў тыя дні нікога не было. Маладзёны знаходзіліся альбо ў Салігорску, альбо за мяжой.

Як паведамляе прэс-служба Руху «За свабоду», адбыўся ператрус на кватэры пінскага актывіста Паўла Ляхновіча. Міліцыянты і супрацоўнікі пракуратуры зь Менску паведамілі, што ператрус праходзіць у сувязі з заведзенай крымінальнай справай па выбуху 4 ліпеня. У Ляхновіча, які займаецца паляваньнем, канфіскавалі порах.

У нядзелю ж міліцыянты з Чэрыкава і Клімавічаў дапыталі мясцовых журналістаў Сямёна Панізоўцава і Сяргея Аржанцава пра здарэньне ў Менску ў ноч на чацьвёртага ліпеня. У тым ліку і пра выбух у Менску згадаў і ўчастковы міліцыянт, калі дапытваў aстравецкага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Ўласевіча.

Гомельскі каардынатар па стварэньні "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" Кастусь Жукоўскі атрымаў позву ў РУУС Цэнтральнага раёну. У позьве адзначана, што 8 ліпеня яму неабходна зьявіцца да опэрупаўнаважанага крымінальнага вышуку для апытаньня наконт выбуху 4 ліпеня ў Мінску.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Гліннік: Выступ Мельнікавай на апошняй канферэнцыі быў дзіўны — яна казала, як хоча дадому23

Данія знішчыла Беларусь з лікам 6:010

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»25

Ціханоўская: Наўрад ці атрымаецца аднавіць той аб'ём падтрымкі, які беларусы страцілі ў сувязі з новай амерыканскай палітыкай19

Трамп анансаваў вызваленне закладнікаў у Газе ў пачатку наступнага тыдня4

У мінскім парку з'явіліся незвычайныя скульптуры з дрэва і металу ФОТЫ3

82‑гадовая кітаянка лячылася жывымі жабамі. Гэта ледзь не вылезла ёй бокам

Чэмпіянат свету па футболе 2034 года могуць правесці ў 2035-м1

У Брагіне завуч гімназіі ідэалагічна адсправаздачылася ФОТА ўласнай дачкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін26

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць