У Мінску 9 снежня, напярэдадні Міжнароднага дня правоў чалавека, уручана штогадовая Нацыянальная прэмія беларускіх праваабаронцаў за дасягненні ў сферы правоў чалавека.

Лаўрэатаў вызначалі ў трох намінацыях — «Журналіст года», «Праваабаронца года» і «Кампанія/ініцыятыва года», узнагарода ў якой уручалася ўпершыню. У адрозненне ад прэмій мінулых гадоў адсутнічала намінацыя «Адвакат года». Паводле слоў кіраўніка Беларускага дома правоў чалавека Таццяны Равякі, гэта звязана з тым, што дзейнасць многіх адвакатаў, якія супрацоўнічаюць з праваабаронцамі, зараз знаходзіцца пад пільнай увагай уладаў, і адвакаты не хочуць яе афішаваць.

У намінацыі «Журналіст года» лаўрэатаў аказалася двое. Сярод іх — карэспандэнт інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Адар'я Гуштын, якая спецыялізуецца на судовых рэпартажах і праваабарончай тэматыцы. Лаўрэатам таксама стаў рэдактар сайта Беларускага дакументацыйнага цэнтра, гісторык, экс-палітвязень Дзмітрый Дрозд.

У намінацыі «Праваабаронца года» прэмія ўручаная кіраўніку Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргею Драздоўскаму — за адвакатаванне далучэння Беларусі да канвенцыі аб правах інвалідаў.

Злева направа Адар'я Гуштын, Сяргей Драздоўскі і Зміцер Дрозд.

Злева направа Адар'я Гуштын, Сяргей Драздоўскі і Зміцер Дрозд.

У намінацыі «Кампанія/ініцыятыва года» лаўрэатам стала рэдакцыя сацыяльнага інтэрнэт-часопіса «Имена», які з'явіўся сёлета.

Міжнародны дзень правоў чалавека адзначаецца 10 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?