У Нясвіжы выратавальнікі паспелі дастаць з вады рыбака, які праваліўся пад тонкі лёд. Здарэнне адбылося ўвечары 9 снежня — выклік у дзяжурную частку МНС паступіў у 18.40. Паводле відавочцаў, на сажалцы па вуліцы Сыракомлі ў Нясвіжы тануў мужчына.

Выратавальнікі прыбылі на месца і дасталі пацярпелага з вады. 57-гадовы рыбак трапіў у бальніцу ў стане агульнага пераахалоджання, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Спецыялісты нагадваюць, што выходзіць на лёд таўшчынёй меней за 10 см небяспечна. Трывалы лёд мае блакітны колер, а калі ён набывае жаўтаватае або шэрае адценне, выходзіць на яго нельга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0