ІП «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» (гандлёвая марка «Атлант Тэлеком») атрымала ліцэнзію на разбудову стацыянарнай тэлефоннай сувязі.
Кошт праекту па будаўніцтве першай у Беларусі камэрцыйнай тэлефоннай сеткі пакуль трымаецца ў сакрэце. Вядома толькі, што на прамую канкурэнцыю зь «Белтэлекамам» кампанія мае намер выдаткаваць не адзін мільён даляраў, — паведамляе «Ежедневник».