Трэцім затрыманым адэптам «рускага свету» стаў карэспандэнт «Рэгнума» ў Беларусі Сяргей Шыптэнка. Яго арыштавалі днём 9 снежня.

Шыптэнка паспеў адрэагаваць на затрыманне сваіх аднадумцаў Паўлаўца і Алімкіна. Ён апублікаваў пад псеўданімам Артур Грыгор'еў свой апошні артыкул «Ахвяры імперыі: Беларусь актывізуе супрацоўніцтва з Польшчай» за некалькі гадзін да візіту сілавікоў.

Цікава, што Шыптэнка паспеў пажартаваць у гэтым тэксце наконт таго, хто б мог стаць трэцім падазраваным па справе аб распальванні варожасці. Ён пісаў пра… Уладзіміра Макея.

«Для Польшчы не прайшло незаўважаным імкненне беларускіх уладаў сфармаваць новую ідэнтычнасць беларусаў у якасці народа з польска-літоўскімі каранямі, які абвешчаны спадчыннікам Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Пра гэта недвухсэнсоўна і неаднаразова заяўляў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей. Па словах Макея, беларусы дагэтуль не сфарміраваліся як нацыя. Тэарэтычна заявы кіраўніка МЗС Следчы камітэт Беларусі цалкам мог бы кваліфікаваць па арт. 130 КК РБ, зрабіўшы чыноўніка трэцім у кампаніі дацэнта Юрыя Паўлаўца і вартаўніка Дзмітрыя Алімкіна», — тлумачыў Шыптэнка.

Як бачна, прагноз аказаўся недакладным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0