Expressen.se
У Стакгольме 10 снежня ўручылі Нобелеўскія прэміі лаўрэатам. Амерыканскі паэт і выканаўца Боб Дылан, якому ў гэтым годзе прысудзілі прэмію па літаратуры, не змог прыехаць на цырымонію. У прывітальнай прамове член Шведскай каралеўскай акадэміі навук Хорас Энгдаль сказаў, што Боб Дылан «змяніў нашы ўяўленні аб тым, якой можа быць паэзія».
Затым Паці Сміт выканала песню A Hard Rain's A-Gonna Fall. Праўда, яна расхвалявалася і нават спыніла выкананне, папрасіўшы прабачэння ў публікі, якая падтрымала яе авацыямі.