AFP

AFP

Прынамсі 37 чалавек, у тым ліку 27 паліцэйскіх, загінулі ў выніку двух выбухаў побач з футбольным стадыёнам Vodafone Arena ў стамбульскім раёне Бешыкташ. Яшчэ 166 чалавек атрымалі раненні.

Міністр унутраных спраў Сулейман Сойлу паведаміў, што мэтай нападу былі паліцыянты. Паводле яго слоў, ужо затрыманыя 10 падазраваных у арганізацыі выбухаў.

Арганізатары тэракту хацелі, каб ахвяр было як мага больш, гаворыцца ў заяве прэзідэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана.

Вечарам 11 снежня побач з хатнім стадыёнам футбольнай каманды «Бешыкташ» выбухнула машына, начыненая выбухоўкай.

Выбух адбыўся праз дзве гадзіны пасля заканчэння матчу «Бешыкташа» з «Бурсаспорам» ў тым месцы, дзе са стадыёна выходзілі фанаты «Бурсаспора».

Пазней стала вядома, што другі выбух прагрымеў у бліжэйшым парку, яго ажыццявіў смяротнік.

Паводле звестак МУС, выбуховая прылада ў замініраванным аўтамабілі была прыведзена ў дзеянне з дапамогай дыстанцыйнага кіравання.

Reuters.com

Reuters.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?