Пра гэта паведаміла прэс-сакратар львоўскай Нацпаліцыі Святлана Дабравольская, перадае Zaxid.net.
«Каля 8:30 на дарозе Львоў-Мукачава непадалёк ад Старага Сяла кіроўца Neoplan не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтобус перавярнуўся ў кювет. На момант ДТЗ у салоне знаходзілася больш за 40 пасажыраў», — сказала Дабравольская.
Таксама паведамляецца, што пяцёра пасажыраў з траўмамі звярнуліся па медыцынскую дапамогу.