«Быў такі момант майго рашэння, і я зразумела, што павінна сама напісаць лібрэта. Напэўна таму, што я трошкі займаюся сцэнай, крыху рэжысую, дзе-нідзе, што-нішто. З такога цяжкага жанру як прыпавесць, дзе няма канфлікту, няма супрацьпастаўлення нейкіх сіл, я ўсё ж такі знайшла латэнтны канфлікт, і атрымалася тое, што атрымалася», — пракаментавала аўтарка музыкі і лібрэта сцэнічнага твору Ларыса Сімаковіч.

Канцэртна-касцюмнае выкананне «Апокрыфу» на сцэне сталічнай філармоніі адбылося ў суправаджэнні нацыянальнага народнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца, паведамляе Радыё Рацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0