Біяграфія, погляды і асоба Кастуся Каліноўскага стануць прадметам спрэчкі маладых гісторыкаў у Гродне 

У панядзелак у Цэнтры гарадскога жыцця ў Гродне адбудзецца КаліноўскіBATTLE - бітва маладых гарадзенскіх гісторыкаў і творцаў за Кастуся Каліноўскага. Інтэлектуальная бітва «Асоба ў ценю міфу» пачнецца ў панядзелак 12 снежня а 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця Гродна па адрасе: вул. Савецкая, 3

Арганізатары КаліноўскіBATTLE адзначаюць, што да асобы Кастуся Каліноўскага звяртаюцца ў шматлікіх выпадках, карыстаючыся тым, што, нягледзячы на мінулыя амаль 152 гады пасля яго смерці і вялізны стос напісаных артыкулаў і кніжак, усё ж бракуе дакладнай інфармацыі наконт яго асабістых поглядаў. На якія факты мы забываемся? На што закрываем вочы? Што адкідаем, каб бачыць толькі тое, што нам даспадобы?

Удзел у бітве гісторыкаў возьмуць Васіль ГерасімчыкАляксей Кайрыс і Дзяніс Жыгавец. Секундантам будзе кандыдат гістарычных навук Алесь Радзюк.

Бітва гісторыкаў пачнецца ў панядзелак 12 снежня а 18.30

Месца: Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry (Гродна, вул. Савецкая 3, у арку паміж цырульняй і крамай «Ратушны»). Арганізатары папярэджваюць, што ўваход з косамі і сякерамі будзе забаронены:)

Болей інфармацыі на старонцы #uCentry ў Facebook

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?