Хакеры перыядычна ўключаюць праз вэб-камеры, усталяваныя ў грамадскіх месцах акупаванага Крыма, гімн Украіны і глядзяць на рэакцыю людзей.
Адно з такіх відэа аказалася надзвычай кранальным. Глядзіце на рэакцыю хлопчыка ў бэзавай кашулі.
Чаму, найхутчэй, гэта не фэйк і не накладзены на відэа гук? У інтэрнэце ёсць пашыраная версія гэтага відэа. У гэтым жа класе спачатку «ўключалі» песні з мацюкамі, і рэакцыя школьнікаў была адпаведнай — адныя смяюцца, другія танчаць, трэція робяць выгляд, што нічога не адбываецца. Пасля настаўніца ідзе па дапамогу да кагосьці з кіраўніцтва, і яны разам глядзяць на веб-камеру, думаючы, што з ёй рабіць.