Кіраўнік самаабвешчанай «ЛНР» Ігар Платніцкі пацвердзіў, што разам з Аляксандрам Захарчанкам сустракаўся з Надзеяй Саўчанка ў Мінску.

Ігар Платніцкі заявіў, што ён і Захарчанка правялі сустрэчу з дэпутаткай Вярхоўнай Рады Ўкраіны Надзеяй Саўчанкай. Паводле яго, зь ёй быў абмеркаваны абмен палоннымі паводле формулы «ўсіх на ўсіх», перадае ria.ru.

«Нядаўна я з Аляксандрам Уладзіміравічам Захарчанкам сустракаўся разам з народным дэпутатам Украіны Надзеяй Віктараўнай Саўчанка. Гэта трэба ўспрымаць правільна, трэба разумець, што ўвесь гэты працэс ідзе ў рамках мінскіх перамоваў», — заявіў Платніцкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0