Буйныя расійскія СМІ адмежаваліся ад тэмы з затрыманнямі ў Беларусі трох аўтараў інфармацыйнага агенцтва «Рэгнум» — Юрыя Паўлаўца, Дзмітрыя Алімкіна і Сяргея Шыптэнкі.

Такія здымкі Юрыя Паўлаўца падаюць на прарасійскіх сайтах.

Такія здымкі Юрыя Паўлаўца падаюць на прарасійскіх сайтах.

Мінімальныя паведамленні пра затрыманні далі сайты кшталту gazeta.ru, lenta.ru, РБК, РІА «Новості», life.ru. Тэлеканал НТВ увогуле не паведамляў пра гэтыя выпадкі.

Больш за тое, намеснік міністра сувязі Расіі Аляксей Волін адзначыў, што расійская інфармацыйная поле «ў цэлым пазітыўнае ў дачыненні да Беларусі», і заклікаў афіцыйны Мінск не звяртаць увагі на асобныя выпадкі.

Аднак некаторыя выданні, хай і не такія буйныя, усё ж адзначыліся публікацыямі на тэму. Прапануем некалькі вытрымак з артыкулаў.

«Тут два цікавыя моманты. Першы: мы ўжо даўно пішам пра тое, што Беларусь рухаецца па ўкраінскім шляху - але ціха, без вайны і скокаў. Лукашэнка, якога мясцовыя нацыяналісты ўсё жыццё называлі русафілам, загаварыў на мове, ЕС у адказ здымае з яго санкцыі і спрашчае візавы рэжым, і вось цяпер у Беларусі пачалі саджаць прарускіх публіцыстаў. Чым адкажа Расійская Федэрацыя? Зразумела, што новай зніжкай на газ.

Другі момант: публіцыст Алімкін — не медыямагнат і не зорка ток-шоу. Ён проста піша артыкулы і працуе вартаўніком у школе. Гэта значыць расклад такі: з аднаго боку — КДБ і ўвесь астатні апарат прымусовай беларусізацыі, усю краіну абвешалі плакатамі з заклікамі гаварыць на мове, а з другога — школьны вартаўнік. Плюс ўся сіла рускай культуры».

Яраслаў Белавусаў, «Спутнік і пагром»

«Не важна, хто перад намі: украінскі майдаўн, беларускі сьвядомы, расійскі лібераст або малдаўскі румынаўнаніст — пасля канчатковай перамогі рускага свету грамадства павінна быць падвергнутая татальнай люстрацыі ад гэтых суб'ектаў. Каму — зона з еўрарамонтам, каму - чамадан-вакзал-Гэйуропа (соры, за маю беларускую:)) А Вользе Карач респект. Звычайна лібералізм — гэта захворванне, але бываюць і выключэнні».

Арцём Бузіла, карэспандэнт «Взгляда»

 «Што тычыцца міжнароднага эфекту ад такога дзеяння, то менш за ўсё хацелася б, каб Беларусь, прызнаны прыхільнік постсавецкай інтэграцыі і саюза з Расіяй, пачала ўспрымацца аўтсайдарам русафобскай палітыкі Прыбалтыкі і Украіны. Шкада, што пра гэта не падумалі ініцыятары справы Ю. Паўлаўца, Д. Алімкіна і С. Шыптэнкі. Па-добраму лепш бы іх вызваліць проста цяпер - чым больш яны будуць знаходзіцца за кратамі, тым больш відавочна ператворацца ў палітычных вязняў і на іх баку будуць сымпатыі не Захаду і купкі беларускіх лібералаў і нацыяналістаў, а, скажам асцярожна, вялікай колькасці людзей у Расіі і Беларусі».

Андрэй Герашчанка, «ПолітОбоз»

Рэакцыя ліберальнай супольнасці Беларусі падзялілася на тры часткі. Першая злараднічае: «Нас 20 гадоў за «Жыве Беларусь!» саджалі, цяпер хай і гэтыя сядзяць, і сядзяць доўга». Другая патрабуе прызнаць арыштаваных палітвязнямі, паколькі парушаныя іх правы на свабоду выказванняў. А трэцяя шкадуе аб тым, што затрыманыя - грамадзяне Беларусі, а не Расіі: не саджаць іх трэба, а адправіць у расійскую правінцыю на пастаяннае месца жыхарства, і хай там атрымліваюць асалоду ад велічы імперыі».

Ірына Халіп, «Новая газета»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?