Супрацоўнікі службы бяспекі дэлійскага міжнароднага аэрапорта імя Індзіры Гандзі знайшлі 16 кг золата, схаваныя ў дзіцячых падгузніках, піша ВВС. 

Ахову зацікавілі дзве пары з дзецьмі, якія прыбылі ў Дэлі з Дубая. Пры аглядзе ў іх знайшлі 16 кілаграмовых зліткаў золата, якія былі схаваныя ў падгузнікі і ручнікі.

Кошт знойдзенага золата складае каля паўмільёна даляраў.

Цяпер мытнікі вядуць допыт затрыманых пасажыраў.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што затрыманыя аказаліся жыхарамі індыйскага горада Сурат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0