У Барысаве грузавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам, паведаміла БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Барысаўскага РУУС Ірына Пахтусава.

Фото из социальных сетей

Фота з сацсетак

«Аварыя адбылася раніцай на вуліцы Лапаціна на скрыжаванні з трасай Р63, паблізу санаторыя «Бярэзіна». Кіроўца МАЗ няправільна выбраў бакавы інтэрвал і сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам №11А. У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў», — удакладніла Ірына Пахтусава.

ДАІ высвятляюць абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0