Генасамблея ААН абвясціла, што з гэтага часу 30 чэрвеня будзе Міжнародным днём астэроіда, паведамляюць інфармагенцтвы.

Такім чынам плануецца прыцягнуць увагу людзей да пагрозы падзення астэроіда на планету Зямля. Рэкамендаваў заснаваць такі дзень камітэт ААН па космасе.

Характэрна, што менавіта 30 чэрвеня ў 1908 годзе на Зямлю ўпаў Тунгускі метэарыт, які да гэтага часу выклікае цікавасць у даследчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0