«Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын — яе права» звярнуў увагу на рэкламу ніжняй бялізны ад вытворцы адзення Mark Formelle.

«Адна з тэм, пра якую мы гатовыя гаварыць гучна і ўпэўнена, — гэта сэксізм у рэкламе. І нам бы вельмі хацелася, каб кожная і кожны ў Беларусі сталі больш увагі надаваць гэтай тэме, назіраць і фіксаваць парушэнні. Так, нам паcтупіў зварот Таццяны Кузняцовай, а за ім — яшчэ шэрагу беларусак, якія лічаць новую рэкламу Mark Formelle сэксісцкай і прыніжальнай для жанчын. У рэкламе жанчына дэманструецца як сэксуальны аб'ект, малюецца ў маланатуральных, спакушальных позах і вобразах. Безумоўна, у рэкламе бялізны можа выкарыстоўвацца голае цела (як жаночае, так і мужчынскае), аднак яно не павінна «прадавацца» разам з бялізнай і выстаўляцца ў якасці сэксуальнага аб'екта. Менавіта таму мы адправілі ў кампанію ТАА «Фармэль» зварот з просьбай спыніць выкарыстанне дадзенай рэкламы цяпер і ў будучыні не звяртацца да такіх прыёмам для павелічэння продажаў», — гаворыцца на старонцы праваабарончай арганізацыі ў фэйсбуку.

Гэта не адзіная рэклама, якая выклікала абурэнне прадстаўніц «Цэнтра прасоўвання правоў жанчын». Напрыклад, шмат пытанняў выклікала рэклама хрэна АВС «Хрэн павінен стаяць у кожнага… на стале». Гэта рэклама была аздобленая жаночым азадкам.

Некаторыя мяркуюць, што вельмі цяжка рэкламаваць жаночую бялізну, не выкарыстоўваючы ў рэкламе паўаголенае жаночае цела, а мужчынскую — без мужчынскага.

Mark Formelle дастаткова хутка даў афіцыйны адказ, які быў надрукаваны на сайце marketing.by. Дырэктар «Фармэль» Святлана Сіпарова адзначыла: «Ваша меркаванне аб перабольшванні сэксуальнай накіраванасці рэкламных вобразаў жанчын у гэтай рэкламе не адпавядае рэчаіснасці, бо ні абстаноўка, якая выкарыстоўваецца ў рэкламе (кухня), ні дзеянні жанчыны (сумеснае прыгатаванне ежы з мужам і яе дэгустацыя) не могуць быць звязаныя з сэксуальным падтэкстам».

Таксама кампанія адзначае, што «абарона правоў жанчын — вельмі важная і адказная справа». Сама Святлана Сіпарова адзначалася ў 2015 годзе міжнароднай прэміяй «за прасоўванне гендарнай роўнасці ў камерцыйнай кампаніі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?