Паводле інфармацыі агенцтва Amaq, якое перадае навіны ад ісламістаў «Ісламскай дзяржавы», баевікі захапілі 30 расійскіх танкаў, вялікую колькасць ракет для установак «Град», шмат боепрыпасаў у старажытнай Пальміры.

Урадавыя войскі Сірыі пры падтрымцы Расіі ўпершыню адбілі Пальміру ў ісламістаў у сакавіку.

Аднак на мінулым тыдні баевікі ІД пачалі нечаканы наступ на горад, узялі пад кантроль суседнія нафтавыя радовішчы і наблізіліся да авіабазы Т4, якую выкарыстоўвае расійская авіацыя, паведамляе Reuters.com.

Пад пагрозай акружэння і знішчэння з Пальміры сталі ўцякаць цэлыя вайсковыя падраздзяленні.

Усяго баевікі паведамілі пра захоп 30 танкаў, сямі БМП, шасці артылерыйскіх гармат Д-30, дзесяці зенітных установак ЗУ-23, адной устаноўкі «Град».

На відэа бачна, што тэрарыстам дасталася і адна з расійскіх браніраваных разведвальна-патрульных машын «Дазор», піша расійскі блог bmpd.livejournal.com.

«Гэта зноў удар па прэстыжы. У тым ліку і па нашым прэстыжы», - заявіў былы начальнік Генштаба УС РФ генерал арміі Юры Балуеўскі.

Па меркаванні ізраільскага эксперта Ігаля Левіна, размовы пра 4.000 джыхадыстаў, якія быццам бы штурмавалі Пальміру - прапаганда Расіі, «каб хоць неяк схаваць гэтую ганьбу».

Відэа з часткай трафеяў «Халіфата» у Пальміры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?