Санкцыі супраць Расіі павінны быць працягнутыя, бо прагрэс у выкананні мінскіх пагадненняў занадта малы. Пра гэта ў Берліне заявілі канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд, паведамляе ВВС.
Лідары дзвюх еўрапейскіх дзяржаў зрабілі заяву перад пачаткам перамоў у Берліне. Неабходна зноў падоўжыць санкцыі супраць Расіі, бо мы хацелі б бачыць большы прагрэс у рэалізацыі мінскіх пагадненняў, сказала Меркель.
«Мы павінны працягваць прытрымлівацца ўмоў мінскіх пагадненняў, і пакуль яны не выконваюцца, мы павінны працягваць санкцыі», — пагадзіўся з ёй Алянд.
Каментуючы заявы Меркель і Алянда, намеснік кіраўніка МЗС Расіі Рыгор Карасін назваў іх «цынічнымі і контрпрадуктыўнымі». Ён сказаў, што Масква прыкладае намаганні, каб зрушыць выкананне мінскіх пагадненняў «з мёртвай кропкі, на якой яны знаходзяцца па віне ўладаў Кіева».
Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»