Супрацоўнікі часопіса Hollywood Reporter правялі апытанне сярод некалькіх тысяч спецыялістаў, занятых у сферы кінаіндустрыі ЗША. Рэспандэнтаў прасілі назваць іх любімы выдуманы жаночы персанаж.

mtv.com

У атрыманым спісе — 50 імёнаў. Лідарам стала Герміёна Грэйнджэр, гераіня фільмаў пра чараўніка Гары Потэра, якую сыграла Эма Уотсан.

На другім месцы размясцілася прынцэса Лея з «Зорных войнаў» у выкананні Кэры Фішэр. Трэці радок дастаўся Бафі Самэрс з серыяла «Бафі — знішчальніца вампіраў», якую грала Сара Мішэль Гелар.

У топ-5 самых любімых галівудскіх гераінь таксама патрапілі Міранда Прыстлі і Дана Скалі. Першая гераіня прысутнічала ў фільме «Д'ябал носіць Prada» у выкананні Мэрыл Стрып, другая — у «Сакрэтных матэрыялах» у выкананні Джыліян Андэрсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0