8 ліпеня 2008 г. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь уводзіць у паштовае абарачэньне дзьве мастацкія паштовыя маркі з сэрыі «Грыбы ядомыя».

Наклад кожнай маркі — 45 тысяч. На адной марцы выяўлены баравік, на іншай — лісічка.

Маркі аформіў мастак Рыгор Доўбік. Ён жа стварыў адмысловыя штэмпелі і капэрты — у дзень выхаду марак на менскім паштамце праводзіцца адмысловае гашэньне новай прадукцыі.

Маркі падрыхтаваў выдавецкі цэнтар «Марка» РУП «Белпошта».

З нагоды выпуску таксама створаны карткі для картмаксымуса.

АТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0