Першую электраэнергію атрымалі на Віцебскай ГЭС, станцыя працуе ў тэставым рэжыме. Пра гэта сёння паведаміў журналістам намеснік генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве РУП «Віцебскэнерга» Юрый Міцькавец, перадае БелТА.

«Практычна ўсе працы па будаўніцтве гідравузла завершаныя, фактычна скончаны і мантаж абсталявання, вядзецца яго наладка. У ходзе пусканаладачных работ 1 снежня быў уключаны ў працу з выдачай электраэнергіі першы гідраагрэгат, 7 снежня запушчаны другі, 14 снежня плануецца ўключэнне ў сетку трэцяга гідраагрэгата, а затым чацвёртага. Такім чынам фактычна будаўніцтва аб'екта выходзіць на фінішную прамую, і станцыя працуе ў тэставым рэжыме з выдачай электраэнергіі ў сетку беларускай энергасістэмы», — сказаў Міцькавец.

Кантракт на будаўніцтва гідравузла Віцебскай ГЭС заключаны з Кітайскай нацыянальнай карпарацыяй па электраабсталяванні (CNEEC). Устаноўленая магутнасць Віцебскай ГЭС — 40 МВт (4 гідратурбіны па 10 МВт). Гадавая эканомія паліва па РУП «Віцебскэнерга» складзе — 42,6 тыс. т умоўнага паліва, або $11,56 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0