13.12.2016 / 20:50

Аўтаўладальнікаў у Мінску абавязалі прыбіраць снег і смецце каля машын 14

Зацверджаны новыя правілы добраўпарадкавання і ўтрымання Мінска. Рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 16 лістапада 2016 года нумар 252 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Як растлумачыла галоўны спецыяліст дзяржаўнага аб'яднання «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка» Зінаіда Ставер, адно з новаўвядзенняў датычыцца замацавання адказнасці аўтаўладальнікаў за прыбіранне праезнай часткі ад снегу і смецця на адлегласці не менш як 1 метр ад машыны. Гэта датычыцца тых грамадзян, хто паркуе транспартныя сродкі каля жылых дамоў, уздоўж вуліц, праездаў.

Таксама цяпер утрыманне тэрыторый вакол індывідуальных гаражоў (па перыметры і да сярэдзіны зямельнага ўчастка), размешчаных у дварах, — абавязак іх уласнікаў.

Змяненні ўнесены ў пункт, які датычыцца добраўпарадкавання і ўтрымання ў парадку зямель агульнага карыстання. Адміністрацыі раёнаў маюць права замацоўваць за юрыдычнымі, фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі, пэўныя ўчасткі.

Арганізацыі, якія прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі, арганізуюць і праводзяць санітарнае прыбіранне тэрыторый і месц агульнага карыстання жылых дамоў, арганізуюць на добраахвотнай аснове з прыцягненнем сродкаў насельніцтва добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, у тым ліку закупку дзіцячага абсталявання і ўладкаванне дадатковых парковачных месц і інш.

Дакументам вызначаны патрабаванні да распаўсюджвальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па размяшчэнні знадворнай рэкламы. У прыватнасці, адзначана, што для размяшчэння знадворнай рэкламы не дапускаецца нанясенне фарбы на паверхню асфальту, а таксама выкарыстанне паперы на шчытавых рэкламных канструкцыях.

Дакумент прыняты на падставе закона ад 12 ліпеня 2000 года «Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь - горада Мінска». Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання, зацверджаныя рашэннем Мінгарсавета ад 13 лістапада 2013 года нумар 366, прызнаны страціўшымі сілу.

Правілы прыняты для стварэння спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, фарміравання экалагічна і пажарабяспечнага, эстэтычна выразнага асяроддзя пражывання. Добраўпарадкаванне і эксплуатацыя тэрыторыі ўключае ў сябе будаўніцтва і ўтрыманне транспартнай інфраструктуры, водаадводных сістэм і ўладкаванне вуліц, туалетаў, агароджаў, турнікетаў, малых архітэктурных форм, работы па зборы, перамяшчэнні на захоўванне і ўтылізацыі неэксплуатуемых транспартных сродкаў, санітарную ачыстку і прыбіранне тэрыторыі, утрыманне аб'ектаў расліннага свету, стварэнне месц і зон адпачынку.

Планы мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні на каляндарны год штогод да 1 снежня зацвярджаюцца адміністрацыямі раёнаў, пры гэтым у вясенні і асенні перыяды Мінгарвыканкам і адміністрацыі раёнаў арганізуюць месячнікі і суботнікі, да ўдзелу ў якіх прыцягваюцца юрыдычныя і фізічныя асобы.

Кантроль за выкананнем рашэння нумар 252 ускладзены на пастаянную камісію Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па гарадской гаспадарцы, транспарце і сувязі.

7
Мікола / Адказаць
13.12.2016 / 21:19
Слушна, бо тэхнііка туды не пад'едзе, таму толькі шуфляй сам...
2
alex / Адказаць
13.12.2016 / 22:10
Никогда такого не было, и вот опять. Каждую зиму одно и то же.
1
NavuchencaBK / Адказаць
13.12.2016 / 23:19
А якое пакараньне? Калі не?
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру