Падатковыя органы накіравалі 72,9 тыс. паведамленняў на выплату збору грамадзянам, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, паведамляе аддзел інфармацыйна-растлумачальнай работы Міністэрства па падатках і зборах.
Пры гэтым збор выплацілі 10,8 тыс. грамадзян. Ад плацельшчыкаў збору паступіла 3,2 млн дэнамінаваных рублёў.
У МПЗ звяртаюць увагу, што пры атрыманні паведамлення на выплату збору грамадзянін мае права прадставіць у падатковы орган дакументы або тлумачэнні, якія сведчаць аб адсутнасці ў яго абавязку па выплаце збору.
Праінфармаваць падатковы орган аб праве на вызваленне можна, як звярнуўшыся ў інспекцыю асабіста, так і шляхам накіравання паведамлення ў падатковы орган праз размешчаны на сайце міністэрства сэрвіс «Электронны зварот».